Hajnówka - Niezależny Portal Internetowy

W pociągu

Kultura i sztuka / Cos dla duszy
Data: 14 Lis 2004 - 11:48

У цягніку
(адно апавяданне з новай кнігі Міхася Андрасюка "Мясцовая гравітацыя") 

 



  Pełne treść opowiadania: 
w_pociagu.doc,

w_pociagu.pdf

Колы цягнiка каўзануліся па сталёвай спiне рэек, жалеза, напароўшыся на жалеза, азвалася пранiзлiвым вiскатам, i ўсё замаўчала, спынілася так раптоўна, што Марусь, якi хвiлiнай раней прыняў вертыкальную пазiцыю, шлёпнуўся на драўляную лавачку. А ўзняла Маруся на ногі справа канкрэтная - пузыр. Хв
iлiнаў трыццаць, як прыйшоў адтуль першы сiгнал, i тады Марусь падумаў: „Стрываю да чарговага паўстанка, здзейснiцца мара”.
Людзі часам даюць самі сабе заданні, правяраюць сябе, выстаўляюць на ўсялякія спакусы, тады асабліва, калі іх лёс у чужых руках. І ўскладаючы сваю будучыню ў тыя рукі, невядомыя ды непрадбачлівыя, чалавек стараецца, прынамсі, ірацыянальнай, тэлепатычнай сілай накіраваць падзеі ў карысны для сябе бок. А калі збываецца мара, можна з горда ўзнятай галавой, з грудзямі, бы парусы напятымі, зайсці ў чарговы дзень: “Глядзіце во, не дармаед я, не шчасліўчык лёсу, што выпадковым дарункам, на чужой спіне вылузаўся з бездані. Сваімі кіпцюрамі адваяваў усё”.

Шлёпнуўшыся на лавачку, Марусь павесіў позірк на супрацьлеглую сцяну вагона, перакінуў у думках свае мро
i. Няшмат было іх там. Хто іншы ў такiм выпадку зараз i разгарнуў бы якiянебудзь раскошлівыя краявіды, шыбаваў бы мiж воблакаў, прызямляўся б на выгладжаныя міністэрскімі задніцамі крэслы. Хто іншы - так. А Марусь быў чалавек канкрэтны, сцiплы, тутэйшы. Гэтай сціпласцю і тутэйшасцю размалёўваліся і ягоныя мары. Яны былі звычайныя, як цёмнасіні артальён на спіне, і салідныя, як чаравікі, што цягам гадоў выстаялі не адну спёку і калюжыну, і можна іх нармальна узяць у далоні, сціснуць пальцамі, бы пяцідзесяцізалатовы банкнот - апошні, які ад лепшага часу заваляўся ў кішэні.
А зараз час прыйшоў няважны - выяўляецца залішнім, стамляючым адпачынкам і безграшовіцай.
„Стрываю да чарговага паўстанка - з пачаткам красав
iка атрымаецца праца ”.
Бо Марусь быў кравец. Можа гэта і лішняе слова, можа навыраст. І калі цікавіўся хто знаёмы або калі была патрэба запоўніць якія паперкі, і між другімі рубрыкамі стаўлялася там пытанне аб прафесіі, доўга думаючы, даваў такі менавіта адказ: “Кравец я”.

Бо што скажаш? Працую ў кравецкім кааператыве, не тым, што па душы мне, займаюся, але ў будучыні - хачу, буду, зраблю, пакажу ўсім...
Людзі чакаюць адказаў ясных і простых, а ў службовых папераў таксама ёсць свае варункі і абмежаванні. У другіх выпадках, карыстаючыся нагодай, чалавек пачынае ўголас абмяркоўваць свае тайныя планы, апранаецца ў неналежныя ордэны, няўзнак перасякае мяжу між тым, што ў яго ёсць і тым, чаго яму хочацца..

Вось і быў Марусь краўцом ды працаваў у кааператыве.
Шылі там рабочыя рукавіцы - летнія, з мяккага цёмнасіняга ціку, з пяццю пальцамі, і зімовыя - пруткія, круглыя аладкі брызенту, дэфармаваныя ізапяткай для вялікага пальца. Сшываючы брызент у прадбачаны праектантамі кшталт, Марусю заўсёды было шкада гэтага пальца. Уяўляліся зімовая халадэча, скрыпячы мароз і іней, і чатыры браты ў супольнай, утульнай хатцы прыгартаюцца адзін да аднаго, абаграваюць адзін аднаго цёплым дыханнем, перакідваюцца словам. А пяты брат, запёрты ў цёмную келлю, дубянее, калее ў цішыні і самоце.
Але зараз нагоды для такіх шкадаванняў і роздумаў не было. Шмат якія рукі аказаліся лішнімі. Можна іх згарнуць у кулак, засунуць у кішэню, можна таксама, раскірэчыўшы ўсе пяць пальцаў, лавіць за зялёныя косы майскі вецер. І няма пры тым патрэбы адбівацца ад балючых мазалёў ніякімі рукавіцамі.
”Стрываю да чарговага паўстанка - з пачаткам красав
iка атрымаецца праца”, - каб не было ніякіх сумневаў, яшчэ раз падумаў Марусь.
Але нават самыя простыя людзі побач з звычайнымі марамі носяць у сабе мроі святочныя. Прыхоўваюць іх у самых недаступных закавулках памяці і адзін раз у год або і адзін раз за жыццё, выносяць іх на белы свет - крадком і пад кантролем, бы вялікодны белы абрус разгортваюць на стале.
Часам такая мроя вырываецца з рук, уцякае, пачынае жыць сваім жыццём, нараджае чарговыя летуценні. А яны, бы фальшывыя сябры, абступаюць чалавека, клічуць, вабяць у чужы і непрыхільны яму свет.
Ніхто дакладна не ведае гэту хвіліну, што прымушае чалавека выгарнуць з сябе самае тайнае. Можа тое здарыцца, калі сядзіш за кавай у рэстаране або за кравецкай машынай “сінгер”, можа  ....




Artykul ze strony Hajnówka - Niezależny Portal Internetowy
http://gawra.bialowieza.com/

Adres WWW tego artykulu to:
http://gawra.bialowieza.com/modules.php?op=modload&name=News&file=article&sid=160

Fatal error: Call to a member function Execute() on a non-object in /includes/pnSession.php on line 401